Беларусаў будуць штрафаваць за фатасесіі ў полі
Фотасесія ў полі / unsplash.com
За фотасесію ў прыгожым полі ў Беларусі могуць аштрафаваць. Фатаграфавацца ў палях пакуль не забаронена. Але калі нехта выкліча міліцыю, а тая знойдзе вытаптаныя расліны і складзе пратакол за наўмыснае пашкоджанне чужой маёмасці — давядзецца заплаціць да 1200 рублёў штрафу.
"А за што ў нас яшчэ не могуць аштрафаваць?", — сумна жартуюць беларусы у сацсетках.