Цяпер на ўсіх "зайцаў" у транспарце будуць заводзіць адміністратыўкі

Аўтобус, Мінск

Аўтобус, Мінск

Мінчукам забароняць плаціць штраф за безбілетны праезд гатоўкай падчас праверкі, піша Smartpress.by.

Цяпер у "зайцаў" застанецца толькі адна опцыя — плаціць анлайн праз асабісты кабінет у АРІП. А значыць, прыйдзецца падаць кантралёру і свае пашпартныя дадзеныя, і дачакацца складання адміністрацыйнага пратаколу.

Цяпер за паездку без білета мінчукам пагражае штраф ад 21 да 42 рублёў (0,5–1 базавай велічыні). Нават заплаціўшы штраф, пасажыр павінен купіць білет, інакш яго высадзяць на наступным прыпынку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.