Беларусам, якія прыехалі па гуманітарных візах, дазволяць працаваць у Эстоніі
 
  Улады Эстоніі дазволяць афіцыйна працаваць беларусам і расіянам, якія прыехалі ў краіну з гуманітарных меркаванняў. Пра гэта паведамляецца на сайце эстонскага ўрада.
Ім будуць выдаваць візы для працы, прадпрымальніцкай дзейнасці і тэрміновыя віды на жыхарства. Таксама ў Эстоніі змогуць працаваць акрэдытаваныя МЗС расійскія і беларускія журналісты.
Візы з гуманітарных меркаванняў грамадзянам Беларусі і Расіі выдаюць у выпадку, калі вяртанне на радзіму можа пагражаць іх жыццю і здароўю.
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
