Беларусам спрасцілі перанос нумара ў сетку іншага мабільнага аператара
Мабільны тэлефон
Беларусам спрасцілі перанос нумара ў сетку іншага мабільнага аператара. Цяпер гэты працэс мусіць займаць не больш за 24 гадзіны. А ў пэўных выпадках аператары мусяць паспяваць за 10 гадзінаў.
Працэс пераходу не змяняецца: абанент мусіць не мець запазычанасцяў па сваім рахунку і звярнуцца да аператара з заявай. Калі ён паспее да 14:00 — нумар павінен быць перанесены да заканчэння сутак. У выпадку звароту пасля 14:00 на апрацоўку заявы ў аператараў ёсць не больш за 24 гадзіны.
Пастанова пра гэта з'явілася на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале (https://pravo.by/document/?guid=12551&p0=C22500540). Яна набывае моц адразу пасля апублікавання — то-бок, новыя тэрміны пераносу нумара з сеткі аднаго мабільнага аператара ў сетку іншага ўжо працуюць.