Беларусам раздадуць 5 кіламетраў стужкі з нацыянальным арнаментам

У межах першай акцыі плануецца раздаць 5000 метраў стужкі з беларускім арнаментам у 100 мабільных і стацыянарных кропках Мінска.

Акцыя адбудзецца ў Мінску. Яна прымеркаваная да маштабнага фестывалю нацыянальнай культуры “Дзень вышыванкі” 13 снежня ў Палацы мастацтва.

“Каб кампанія “Беларуская стужка” стартавала ўдала, а акцыя 6 снежня “Пазнач сябе беларусам” прайшла маштабна, патрэбная кансалідацыя грамадства, стварэнне вялікай каманды і дапамога кожнага неабыякавага беларуса”, — адзначаюць арганізатары.

Пра спосабы, якімі ўсе жадаючыя змогуць дапамагчы ў правядзенні акцы, можна даведацца на старонцы “Арт Сядзібы”.