Прайд пад БЧБ: ці да месца карыстацца сімволікай на такіх маршах — эфір

Ірына Сідорская / Еўрарадыё
Выкарыстанне ўдзельнікамі прайда, які днямі праходзіў у Вільні, нацыянальнай сімволікі і, найперш, бел-чырвона-белых сцягоў выклікала гарачую спрэчку ў сацсетках. Дайшло не толькі да абраз, але і да пагроз. Маўляў, прайды — гэта не тое месца, дзе варта выкарыстоўваць нацыянальныя сцягі, пад якімі пакутвалі і за якія працягваюць пакутваць нашы суайчыннікі і суайчынніцы. Такое адчуванне, што нацыянальныя сімвалы ізноў падзялілі беларускае грамадства. Але ўжо з іншай прычыны…
У чым сэнс прайда і ці да месца выкарстоўваць падчас яго нацыянальную сімволіку? Як на сакральнасць БЧБ і ахвяры тых, хто за яго пакутваў, уплывае выкарыстанне сцяга на прайдзе тымі, хто таксама за нашу сімволіку пацярпеў ад прамаскоўскага лукашэнкаўскага рэжыма? Як спрэчкамі з нагоды прайда і БЧБ скарысталася прапаганда і чаму беларусам так цяжка станавіцца насамрэч талерантнымі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з медыяэксперткай і гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.