Чаму БЧБ-сцяг на парадах роўнасці абурае некаторых беларусаў? Дэбаты ў эфіры

Гэта нармальна / fecebook.com
— БЧБ-сцяг на парадах роўнасці цалкам нармалёвая з’ява.
— Ды не, вы нічога не разумееце!
“Бітвы за сцяг” на мерапрыемствах з удзелам актывістаў ЛГБТК+ выклікае шмат пытанняў. Ці варта запісваць у гамафобы людзей, якія рэзка супраць, а калі не — чаму нацыянальныя сцягі не выклікаюць абурэнняў на футбольных матчах, фестывалях ды іншых мерапрыемствах?
Каб разабрацца ў сітуацыі, Еўрарадыё ладзіць дэбаты, у якіх паўдзельнічаюць прадстаўнікі абодвух бакоў спрэчкі — феміністка і квір-актывістка Наста Базар і дэсантнік, сустваральнік патрыятычна-спартовай абароннай арганізацыі беларусаў у Польшчы “Паспалітае рушэнне” Сяржук Кедышка.
Эфір пачнецца ў 15:00 па Мінску, задавайце пытанні!
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.