На Ніну Багінскую пачалі крымінальную справу за адзіночныя пікеты

Ніна Багінская, архіўнае фота

Ніна Багінская, архіўнае фота / Euroradio

Крымінальную справу пачалі на 78-гадовую грамадскую актывістку Ніну Багінскую. Жанчыне інкрымінуюць арт. 342-2 Крымінальнага кодэкса (неаднаразовае парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў), паведамляюць праваабаронцы "Вясны".

Нагодай для крымінальнага пераследу сталі шпацыры са значкам бел-чырвона-белага колеру на адзенні і дэманстрацыя нацыянальнай сімволікі на мінскіх вуліцах у 2024 годзе.

Разгляд справы пачнецца неўзабаве ў судзе Першамайскага раёна Мінска. Паводле звестак праваабаронцаў, гэта сёмая справа паводле гэтага артыкула з моманту яго ўвядзення ў Крымінальны кодэкс, якая дайшла да суда.

Таксама паведамляецца, што падчас следства Багінскую некалькі разоў вазілі на псіхіятрычную экспертызу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.