Беларусь заняла другое месца ў свеце па колькасці зняволеных каталіцкіх святароў
Чырвоны касцёл / turby.by
Беларусь заняла другое месца ў свеце па колькасці зняволеных каталіцкіх святароў. Згодна са справаздачай таварыства "Дапамога Касцёлу ў патрэбе", у мінулым годзе ў краіне арыштавалі 10 ксяндзоў.
На канец 2023 года трое з іх знаходзіліся за кратамі. Сярод арыштаваных — ксёндз Генрых Акалатовіч, якога могуць абвінавачваць у здрадзе дзяржаве ці шпіянажы.
Першае месца займае Нікарагуа. Цяпер у свеце налічваецца не менш за 132 каталіцкіх святара і манахінь у турмах.