Беларус распачаў фестываль кіно, зробленага штучным інтэлектам

Яго праводзіць беларускі кінематаграфіст Андрэй Палупанаў

Яго праводзіць беларускі кінематаграфіст Андрэй Палупанаў / syntheticdreams.eu

Кінематаграфіст і выкладчык Андрэй Палупанаў праводзіць фестываль кіно, зробленага штучным інтэлектам — "Сінтэтычныя мары", заўважыў канал “Священный Белавуд”.

Стваральнікі вырашылі даследаваць новую візуальную мову, якая нараджаецца на стыку чалавечай задумы і машыннага ўяўлення. Паглядзець на працы можна на сайце фестывалю.

Па словах арганізатараў яны “збіраюць працы, якія здзіўляюць, правакуюць і пашыраюць уяўленне пра тое, на што здольнае мастацтва, створанае ў сааўтарстве з алгарытмам".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.