Беларусь па-ранейшаму не выпускае праз мяжу літоўскія фуры

Фура на мяжы, ілюстрацыйнае фота

Фура на мяжы, ілюстрацыйнае фота / LRT

Грузавыя фуры з літоўскімі нумарамі па-ранейшаму не могуць пакінуць Беларусь, хаця пераходы на мяжы з Літвой акрытыя ўжо другія суткі.

Да раніцы пятніцы ні адзін грузавы аўтамабіль з літоўскімі нумарамі так і не заехаў у Літву, кажа прадстаўнік літоўскай памежнай службы Гедрус Мішуціс. "Нічога не змянілася, і прычын, па якіх літоўскія машыны не рухаюцца, мы пакуль не бачым", перадае яго словы LRT.

Ён дадаў, што пункты пропуску на мяжы працуюць у звычайным рэжыме, іх прапускная здольнасць дазваляе абслугоўваць больш транспарту.

"Перасякаюць мяжу легкавыя аўтамабілі, праходзяць і грузавікі іншых краін — у асноўным з Расіі, дзе кіроўцам аформленыя спрошчаныя дакументы. Самі пункты пропуску працуюць у штатным рэжыме, яны цалкам гатовыя прапускаць і іншыя транспартныя сродкі, асабліва вялікагрузы, але машыны з літоўскімі нумарамі па-ранейшаму не з'яўляюцца", — канстатаваў Мішуціс.

Таксама ён паведаміў, што адразу пасля адкрыцця мяжы некалькі літоўскіх грузавікоў праехалі на тэрыторыю Беларусі, але ў бок Літвы не было ніводнага.

Пасля закрыцця мяжы на тэрыторыі Беларусі аказаліся каля 5000 грузавікоў і прычэпаў з літоўскімі нумарамі. Рэжым Лукашэнкі адправіў іх на спецыяльныя стаянкі, дзе трэба плаціць па 120 еўра за дзень.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.