Беларусь на перадапошнім месцы ў групе А кваліфікацыі да ЧС па футболе

Беларуская зборная па футболе займае перадапошняе месца ў кваліфікацыйнай групе А да чэмпіянату свету 2018 года. 9-11 кастрычніка прайшлі чарговыя адборачныя матчы, якія скончыліся з наступнымі вынікамі: Галандыя — Францыя — 0:1, Швецыя — Балгарыя — 3:0, Беларусь — Люксембург — 1:1.
Становішча каманд у групе па выніках трох кваліфікацыйных тураў: Францыя — 7 ачкоў (розніца мячоў 5-1), Швецыя — 7 (5-1), Галандыя — 4 (5-3), Балгарыя — 3 (5-10), Беларусь — 2 (2-5), Люксембург — 1 (4-6).
Чацвёрты тур кваліфікацыі пройдзе 11-13 лістапада. Беларусь згуляе з Балгарыяй.
У фінальную частку чэмпіянату свету выйдуць пераможцы дзевяці груп. Восем найлепшых другіх каманд у сутыкавых матчах разыграюць яшчэ чатыры пуцёўкі ў фінал.