БДУ вылецеў з ТОП-400 вядучых універсітэтаў свету

Вядучы ўніверсітэт Беларусі страціў адразу 60 пазіцый у адным з найаўтарытэтнейшых рэйтынгаў / bsu.by
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт страціў 60 месцаў ва ўплывовым рэйтынгу сусветных універсітэтаў QS World University Rankings, раней вядомым як Times Higher Education.
У абноўленым рэйтынгу БДУ заняў 447-е месца — летась ён быў на 387-й пазіцыі.
Таксама праваліліся і іншыя беларускія ВНУ: БНТУ заняў 860-е месца, а БДУІР — толькі 1413-е.
Лідарам рэйтынгу другі год запар застаецца Масачусецкі тэхналагічны інстытут (ЗША), на другім месцы — Imperial College London (Вялікабрытанія), а трэцяе заняў Стэнфард, які падняўся адразу на тры пазіцыі.
QS World University Rankings улічвае такія крытэрыі, як “акадэмічная рэпутацыя”, колькасць цытаванняў і аб’ёмы навуковых даследаванняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.