БЧБ побач з ЛГБТ-сцягам, штрафы за чайлдфры і кастрацыя педафілаў: Gender Gap
 
  БЧБ-сцяг на прайдзе ў Варшаве і Ірына Сідорская
На выходных у Варшаве прайшоў Марш роўнасці — тысячы людзей выйшлі на вуліцы польскай сталіцы, каб абараніць правы меншасцяў. У пэўны момант побач з вясёлкавымі сцягамі з'явіўся вялікі БЧБ-сцяг. Што абурыла некаторых беларускіх пратэстоўцаў: маўляў, навошта змешваць палітыку і "вось гэтае вось".
А літаральна на наступны дзень Генпракуратура Беларусі прапанавала штрафаваць за "прапаганду" чайлдфры і аднаполых адносінаў, а таксама ўжываць у дачыненні да педафілаў хімічную кастрацыю. Ведаючы ўплыў ведамства ў цяперашняй Беларусі (а таксама тое, што прыкладна такую ж пазіцыю займае Лукашэннка) — усё будзе прынята і ўведзена ў самыя сціслыя тэрміны.
Як да гэтага ўсяго ставіцца? Чаму дзяржава ўсё глыбей лезе ў ложак да беларусаў? Абмяркоўваем гэта ў праграме Gender Gap з доктаркай навук Ірынай Сідорскай.
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
