БЧ адмяніла цягнікі ў Латвію, Украіну, Польшчу і Чэхію

Вакзал у Брэсце / Віктар Краўчук, Еўрарадыё
Беларуская чыгунка адмяняе з 16 сакавіка цягніка ў Латвію: цягнік №31 / 32 Кіеў-Рыга адпраўленнем з Кіева з 16 сакавіка, з Рыгі з 17 сакавіка і прычапной вагон да яго Мінск-Рыга, а таксама цягнік №87 / 88 Мінск-Рыга адпраўленнем з Мінска з 18 сакавіка, з Рыгі з 19 сакавіка.
Прычына адмены цягнікоў — прыпыненне чыгуначных зносін латвійскім бокам з-за распаўсюджвання новага каранавіруса.
Раней БЧ адмяніла цягнікі ў Украіну, Польшчу і Чэхію, таксама адменены расійскія цягнікі ў Берлін і Парыж.
Аб адмене цягнікоў у Літву пакуль не паведамлялася, але іх таксама хутка адменяць, паколькі і Літва ўжо вырашыла закрыць мяжу для замежнікаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.