Базавая велічыня ў Беларусі з 1 красавіка складзе 150 тысяч рублёў

Цяпер базавая велічыня складае 130 тысяч рублёў.



Базавая велічыня — гэта эканамічны паказчык, які вызначае абстрактную каштоўнасць пакупніцкай здольнасці грошай, не звязаную з ацэнкай якіх-небудзь канкрэтных матэрыяльных або нематэрыяльных дабротаў. Базавая велічыня была ўведзеная ў Беларусі з 2002 года. Яна ўжываецца для вылічэння многіх паказчыкаў і нарматываў у сферы працоўных праваадносін, вызначае памер штрафаў і пошлін.



Фота — sb.by