БАТЭ заняў 48-е месца сярод найлепшых футбольных клубаў Еўропы

УЕФА апублікавала рэйтынг найлепшых футбольных клубаў Еўропы па выніках мінулага сезону. Лідыруе ў ім "Барселона" (каэфіцыент — 38,042), якая сёлета выйграла Лігу чэмпіёнаў, чэмпіянат і Кубак Іспаніі. На другім месцы знаходзіцца мадрыдскі "Рэал" (33,042), на трэцім — турынскі "Ювентус" (32,800), фіналіст Лігі чэмпіёнаў. А вось у агульным рэйтынгу наперадзе "Рэал", "Барселона" — другая, "Баварыя" — трэцяя.

Барысаўскі БАТЭ сярод найлепшых футбольных клубаў Еўропы па выніках мінулага сезона займае 48-е месца. У каманды рэйтынг 7,100. А вось у агульным рэйтынгу беларускі клуб толькі на 63-м месцы. Мінскае "Дынама" займае ў ім толькі 173-ці радок.