БАТЭ выставіў на аўкцыён “прафесарскую” майку Радзівонава

Футбольны клуб БАТЭ выставіў на дабрачынны аўкцыён гульнявую цішотку Віталя Радзівонава з надпісам “Прафесар”. 1 красавіка сайт каманды змясціў навіну пра тое, што ў чэмпіянаце 2015 года Радзівонаў будзе гуляць у такой форме — нібыта новы рэгламент нацыянальнага першынства дазваляе такія вольнасці. Да навіны дадаваліся здымкі футбаліста ў “прафесарскай” майцы.

Натуральна, што гэта быў першакрасавіцкі жарт, таму большасць фубольных заўзятараў на яго не купілася. Аднак сама майка была цалкам рэальнай — яе зрабілі спецыяльна да 1 красавіка. Цяпер фанатам прапануюць паўдзельнічаць у інтэрнэт-аўкцыёне і выкупіць рарытэтную цішотку Прафесара з яго аўтографам. Атрыманыя грошы пойдуць на дапамогу 3-гадоваму хлопчыку Максіму Шахоўскаму з Барысава, які пакутуе на дзіцячы цэрэбральны паралюш і мае патрэбу ў лекаванні за мяжой.