БАТЭ трыццаты раз перамог "Нафтан"
Барысаўскі клуб выйграў у навапалачан з лікам 2:1.
22 чэрвеня прайшлі матчы 11-га тура чэмпіяната Беларусі па футболе. Лідар турнірнай табліцы БАТЭ абыграў у гасцях навапалачан з "Нафтана" — 2:1. З такім жа лікам мікашэвіцкі "Граніт" выйграў у жодзінскага "Тарпеда"-БелАЗ.
Сустрэча "Віцебска" і салігорскага "Шахцёра" ў Віцебску скончылася ўнічыю — 2:2.
А мінскае "Дынама" ў хатнім матчы абыграла мазырскую "Славію" з лікам 4:2.
Фота — fcbate.by, Прессбол