БАТЭ сёння згуляе на выездзе з “Барселонай”
Барысаўскі БАТЭ сёння згуляе на выездзе з каталонскай “Барселонай”. Матч 4-га тура групавога этапу Лігі чэмпіёнаў пачнецца ў 22.45 па беларускім часе і яго жывую трансляцыю можна будзе паглядзець на тэлеканале “Беларусь 2”.
Гэта другая сустрэча барысаўчан з легендарным клубам у сёлетняй Лізе чэмпіёнаў. 20 кастрычніка БАТЭ прымаў “Барселону” на “Барысаў-Арэне” і саступіў з лікам 0:2.
Каталонцы не прайграюць пяць матчаў запар, прычым у гэтых матчах яны атрымалі чатыры перамогі і тройчы захавалі сваю браму “сухой”. Дома “Барса” выйграла шэсць матчаў запар з агульным лікам 17:6, то бок, у сярэднім за гульню каманда забівала амаль па тры галы, а прапускала ў сярэднім па адным голе за матч.
Букмекер не вераць у перамогу барысаўчан. На перамогу “Барселоны” ставяць каэфіцыент 1.05, на нічыю — 13.00, на перамогу БАТЭ — 29.00. Вядомая букмекерская кантора William Hill прагназуе, што матч скончыцца з лікам 3:0 або 4:0 на карысць “Барсы”.
У групавым раундзе Лігі чэмпіёнаў БАТЭ сёлета выйграваў толькі ў “Ромы” з лікам 3:2. Таксама барысаўчане саступілі “Баеру” — 1:4.
Галоўны трэнер БАТЭ Аляксандр Ермаковіч тым не менш спадзяецца, што яго каманда ў гасцях згуляе лепей, чым дома. Такое меркаванне напярэдадні матчу ён выказаў журналістам.
На матч з "Барселонай" паляцелі 20 гульцоў БАТЭ (фота)
Фота: ФК БАТЭ