БАТЭ сёння правядзе першы матч у групавым этапе Лігі чэмпіёнаў супраць “Баера”
Барысаўскі БАТЭ сёння правядзе свой першы матч у групавым этапе Лігі чэмпіёнаў. Барысаўчане на выездзе згуляюць з нямецкім “Баерам”. Матч пройдзе ў Леверкузене на мясцовай “Бай-арэне”. Гэтую сустрэчу БАТЭ правядзе без сваіх ключавых гульцоў Віталя Радзівонава і Максіма Жаўнерчыка, якія з-за траўмаў не могуць выйсці на поле.
Галоўны трэнер клуба Аляксандр Ермаковіч учора на перадматчавай прэс-канферэнцыі адзначыў, што яго падапечных чакае складаная гульня. Ён лічыць, што хоць “Баер” і прайграў нядаўна ў бундэслізе, менталітэт гэтай каманды такі, што параза толькі ўзварухне гульцоў. “Наш сапернік стане гуляць яшчэ старанней, а яго матывацыя будзе загранічнай. Магчыма, калі б “Баер” перамог, нам заўтра было б лягчэй”, — сказаў Ермаковіч.
Букмекеры лічаць безумоўным фаварытам “Баер” і даюць на яго перамогу каэфіцыент 1,25, а на перамогу БАТЭ ставяць з каэфіцыентам ад 12,5 да 13,5. Шансы на нічыйны варыянт ацэньваюцца з каэфіцыентам 5,5-6.
Нагадаем, што пачатак сустрэчы — у 21.45 паводле беларускага часу. Жывую трансляцыю матча пакажуць на тэлеканале “Беларусь-2”.
Фота: fcbate.by