БАТЭ сёння можа датэрмінова стаць чэмпіёнам Беларусі

БАТЭ сёння можа датэрмінова стаць чэмпіёнам Беларусі

14 кастрычніка барысаўскі БАТЭ можа датэрмінова стаць чэмпіёнам Беларусі. Каманда Аляксандра Ермаковіча правядзе матч 25-га тура футбольнага чэмпіянату ў вышэйшай лізе ў Лунінцы з мікашэвіцкім "Гранітам". Ён пачнецца ў 15.45. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5".

За шэсць тураў да фінішу першынства ў БАТЭ 60 ачкоў, адрыў ад салігорскага "Шахцёра", які знаходзіцца на другім месцы, складае 15 ачкоў. Перамога барысаўчан зробіць іх недасягальнымі і апошнія пяць гульняў стануць фармальнасцю. Варта адзначыць, што галоўны трэнер БАТЭ Ермаковіч нарадзіўся якраз у Лунінцы.

У пятніцу пройдзе яшчэ адзін матч тура. У Наваполацку "Нафтан" прыме "Крумкачы", пачатак у 15.30. Для мінчукоў гэта будзе першы матч без Алега Дулуба, ужо былога галоўнага трэнера, які з'ехаў у Львоў. "Нафтану", які займае апошняе месца, патрэбная толькі перамога. Астатнія матчы туры пройдуць у суботу і нядзелю.