БАТЭ сёння можа датэрмінова стаць чэмпіёнам Беларусі
У пятніцу БАТЭ можа датэрмінова стаць чэмпіёнам Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Для гэтага барысаўчанам трэба ў гасцявым матчы 23-га тура перамагчы "Віцебск". Матч пачнецца а 19-й гадзіне, жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5".
Тэарэтычна БАТЭ, у якога 53 ачкі, можа дагнаць толькі мінскае "Дынама", у якога цяпер 43 ачкі. Але для гэтага дынамаўцам трэба выграйць усе чатыры матчы, якія засталіся да фінішу, а барысаўчане свае гульні мусяць прайграць. Аднак у гэта ніхто не верыць.
Таму сёння ці ў наступным туры БАТЭ стане чэмпіёнам нашай краіны ўжо 12-ы раз.
Астатнія матчы 23-га тура пройдуць 17-19 кастрычніка. А 20-га барысаўчане ў групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў прымуць на сваім полі "Барселону".
Фота: uefa.com