БАТЭ разграміў "Нёман" — 7:1 (відэа)
22 жніўня стартаваў 17-ы тур футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе.
У суботу, 22 жніўня, прайшлі два матчы 17-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе. "Мінск" выйграў у "Славіі" — 2:1. Госці адкрылі лік на 23-й хвіліне, калі вызначыўся Катляроў. Аднак на 46-й і 66-й Хвашчынскі двойчы пакрыўдзіў мазыран.
БАТЭ нарэшце прадэманстраваў супервыніковую гульню. На сваім полі барысаўчане разграмілі гродзенскі "Нёман" — 7:1. Па два галы ў БАТЭ забілі Сігневіч і Радзівонаў, па адным — Карніцкі, А. Валадзько і Рыас. У гродзенцаў гол прэстыжу з пенальці забіў Савіцкі.
Астатнія матчы тура пройдуць 23-24 жніўня. Заўтра ў Жодзіне сустрэнуцца "Тарпеда-БелАЗ" і мінскае "Дынама".
Фота: fcbate.by