БАТЭ разграміў "Іслач" — 4:1

2 кастрычніка адбыліся матчы 24-га туру чэмпіянату Беларусі па футболе. Барысаўскі БАТЭ прымаў у сябе дома "Іслач" і выйграў з лікам 4:1 (2:1, 2:0). Першы гол у гульні забіў Дзмітрый Камароўскі з "Іслачы". Аднак гэты ж гол стаў і апошнім, які госці змаглі запісаць на свой рахунак. У барысаўскай каманды галамі вызначыліся Міхаіл Гардзяйчук, Валерыяне Гвілія, Ігар Стасевіч і Віталь Радзівонаў.
У гэты ж дзень "Мінск" на сваім стадыёне абыграў "Гарадзею" — 3:1 (2:0, 1:1). Мінскае "Дынама" святкавала перамогу ў гасцях у "Віцебска" — 2:0 (1:0, 1:0). А брэсцкае "Дынама" ў сябе дома прайграла салігорскаму "Шахцёру" — 1:2 (0:0, 1:2).