БАТЭ не змог выйграць у “Гомеля” (відэа)

14 жніўня пачаўся 16-ты тур чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі. “Гомель” прымаў на сваім полі барысаўскі БАТЭ. Гульня даволі нечакана скончылася “сухой” нічыёй — 0:0.

Гэта ўжо другі запар матч беларускага першынства, у якім барысаўчане не могуць атрымаць перамогу. У папярэднім туры БАТЭ саступіў мінскаму “Дынама”. Матч праходзіў на сталічным стадыёне “Трактар” і скончыўся з лікам 0:1.

Адзначым, што “Гомель”, з якім каманда Аляксандра Ермаковіча падзяліла ачкі, знаходзіцца на ніжэйшых радках турнірнай табліцы і займае ўсяго 12-е месца.

Сёння, 15 жніўня, пройдуць наступныя матчы чэмпіянату Беларусі: “Белшына” — “Нёман” і “Дынама” (Мінск) — “Шахцёр”.

У нядзелю згуляюць “Нафтан” з “Віцебскам”, “Слуцк” з “Мінскам” і “Дынама” (Брэст) з “Гранітам”.

Скончыцца тур панядзелкавым матчам “Славіі” і “Тарпеда-БелАЗа”.

Фота: ria.ru