БАТЭ можа датэрмінова стаць чэмпіёнам Беларусі 4 кастрычніка

БАТЭ можа датэрмінова стаць чэмпіёнам Беларусі 4 кастрычніка

БАТЭ можа датэрмінова стаць чэмпіёнам Беларусі 4 кастрычніка. У гэты дзень барысаўчане будуць гуляць на сваім полі з мікашэвіцкім "Гранітам". У выпадку перамогі БАТЭ і страты ачкоў мінскім "Дынама" ў паядынку з брэсцкімі аднаклубнікамі, каманда Аляксандра Ермаковіча стане чэмпіёнам Беларусі за чатыры туры да фінішу першынства.

На сённяшні дзень барысаўчане апярэджваюць сталічнае "Дынама" на 12 ачкоў.

У пятніцу, суботу і нядзелю адбыліся матчы 21-га тура першынства краіны ў вышэйшай лізе. Іх вынікі: "Мінск" — БАТЭ — 1:2, "Нафтан"мінскае "Дынама" — 2:2, жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" — салігорскі "Шахцёр" — 3:0, "Граніт""Нёман" — 0:1, "Слуцк" — "Белшына" — 0:0, "Дынама" (Брэст) "Славія" — 1:2.

У панядзелак "Віцебск" сустрэнецца з "Гомелем", пачатак у 18.30.

Фота: nn.by