БАТЭ датэрмінова стаў чэмпіёнам Беларусі 2016 года

БАТЭ датэрмінова стаў чэмпіёнам Беларусі 2016 года

14 кастрычніка барысаўскі БАТЭ датэрмінова стаў чэмпіёнам Беларусі. Каманда Аляксандра Ермаковіча правяла матч 25-га тура футбольнага чэмпіянату ў вышэйшай лізе ў Лунінцы з мікашэвіцкім "Гранітам". І выйграла з лікам 1:0. Адзіны гол на 87-й хвіліне забіў Мікалай Сігневіч. За шэсць тураў да фінішу першынства ў БАТЭ 63 ачкі, адрыў ад салігорскага "Шахцёра", які знаходзіцца на другім месцы, складае 18 ачкоў. Перамога барысаўчан зрабіла іх недасягальнымі і апошнія пяць гульняў сталі фармальнасцю. Варта адзначыць, што галоўны трэнер БАТЭ Ермаковіч нарадзіўся якраз у Лунінцы. Яго каманда стала чэмпіёнам краіны ўжо 13-ы раз.

У яшчэ адным сённяшнім матчы "Нафтан", які змагаецца за выжыванне ў вышэйшай лізе, на сваім полі выйграў у "Крумкачоў" — 1:0. Астатнія паядынкі тура пройдуць у суботу і нядзелю.

БАТЭ датэрмінова стаў чэмпіёнам Беларусі 2016 года
Фота: Twitter ФК БАТЭ