"Барселона" не будзе праводзіць у Беларусі адкрытую трэніроўку
"Барселона" не будзе праводзіць у Беларусі адкрытую трэніроўку. Пра гэта паведамляе прэс-служба ФК БАТЭ. У аўторак, 20 кастрычніка, барысаўчане згуляюць у групавым раўндзе футбольнай Лігі чэмпіёнаў з "Барселонай". Матч пройдзе на "Барысаў-Арэне", пачатак у 21.45.
Перадматчавую трэніроўку "Барса" правядзе раніцай у панядзелак на клубнай базе перад вылетам у Беларусь.
Фота: БЕЛТА, AP
На здымку галоўны трэнер "Барселоны" Луіс Энрыке.