Баі працягваюцца ў 14 населеных пунктах каля мяжы Газы
Баевікі ХАМАС / AFP
Днём у суботу баі працягваюцца ў 14 ізраільскіх населеных пунктах, размешчаных каля мяжы сектара Газа. У тым ліку ў горадзе Афакім. Адначасова працягваюцца ракетныя абстрэлы з Газы. Ізраіль запускаў ракеты ў адказ.
Больш за 40 чалавек загінула ў выніку атакі баевікоў ХАМАС. Пацярпелі не менш за 700 чалавек, кажуць у Мінздароўя Ізраіля.
Дадзеныя не дакладныя, бо праз баі ў шэрагу населеных пунктаў там немагчыма атрымаць інфармацыю пра колькасць ахвяр. Пра страты ЦАХАЛ (ізраільскія ўзброеныя сілы) не паведамляецца, але ёсць шэраг відэа, дзе, як сцвярджаецца, палонныя ці забітыя ізраільскія вайскоўцы.