Бацьку наваполацкага актывіста арыштавалі на 15 сутак
Анатоль Трубкін / t.me/racyja
15 сутак арышту прысудзілі 69-гадоваму Анатолю Трубкіну, бацьку актывіста Аляксея Трубкіна, перадае "Радыё Рацыя".
Анатоля затрымалі падчас ператрусу ў ягонай кватэры ў Наваполацку. Ён з'яўляецца інвалідам па зроку, хварэе на дыябет, нядаўна перанёс інсульт.
Як распавядала Еўрарадыё, 30 лістапада сілавікі арганізавалі ператрус у кватэры бацькоў Аляксея Трубкіна, які не жыве ў Беларусі з 2006 года. Перад тым бацькі Трубкіна атрымлівалі лісты на яго імя са Следчага камітэта, падатковай інспекцыі і ваенкамата.