Маці дарадцы Ціханоўскай прысудзілі 15 сутак
Інэса Ворыхава / сацсеткі
15 сутак адміністрацыйнага арышту прысудзілі Інэсе Ворыхавай — маці дарадцы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтве.
У праўладных тг-каналах заявілі, што гэты арышт — папярэджанне за рассылкі і рэпосты, а "калі яна не зразумее, то атрымае крыміналку".
Сілавікі не хаваюць, што караюць жанчыну за пазіцыю яе дачкі. Яны заяўляюць, што размаўляць з дачкой жанчына можа "толькі на бытавыя тэмы, дый тое...".
Як распавядала Еўрарарадыё, пра затрыманне Інэсы Ворыхавай стала вядома 30 лістапада. Амапаўцы прыйшлі да яе на працу.