Сілавікі затрымалі маці дарадцы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы
Святлана Ціханоўская і Маргарыта Ворыхава / Белсат
У Наваполацку зранку 30 лістапада сілавікі затрымалі маці Маргарыты Ворыхавай — дарадцы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтве, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".
На працу да Інэсы Ворыхавай прыехаў АМАП, і пасля гэтага сувязь з ёй знікла.
Пазней стала вядома, што сёння-заўтра Ворыхаву будуць судзій. У чым яе абвінавачваюць невядома.
Еўрарадыё таксама паведамляла, што сёння зранку ў Наваполацку адбыўся ператрус у бацькоў Аляксея Трубкіна, які 17 гадоў не жыве ў Беларусі. Магчыма, у горадзе вырашылі правесці хапун.