Бабарыка распавёў пра грошы па "справе Белгазпрамбанка"

Прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду Віктар Бабарыка ў вечаровым стрыме 12 чэрвеня расказаў пра свае грошы ў "справе Белгазпрамбанка".
Па яго словах, у яго сябра Дзмітрыя ёсць 100 тысяч еўра, якія належаць Бабарыку. Таксама ён назваў Уладзіміра, у якога 100 тысяч долараў і 250 тысяч еўра, якія таксама належаць Бабарыку.
"Я ніколі не хаваў, што я даволі заможны чалавек", — падкрэсліў экс-кіраўнік "Белгазпрамбанка". Ён выказаў надзею, што зможа забраць свае грошы, калі скончыцца тэрмін дэпазіту.
Бабарыка выказаў надзею, што ўладам падчас выбараў не ўдасца разыграць карту нянавісці да багатых суайчыннікаў.
11 чэрвеня ў "Белгазпрамбанку" і кампаніях "ПрыватЛізінг", "Кентаўр", "Кампары" прайшлі ператрусы. Пачатая крымінальная справа па ўхіленні ад выплаты падаткаў.
12 чэрвеня старшыня Камітэта дзяржкантролю Іван Церцель заявіў, што ёсць доказы датычнасці экс-кіраўніка "Белгазпрамбанка" да злачыннай дзейнасці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.