Бабарыка і Цапкала падалі дакументы ў ЦВК
15 траўня ў Цэнтрвыбаркам здалі дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты Беларусі былы банкір, а цяпер беспрацоўны Віктар Бабарыка і экс-кіраўнік Парка высокіх тэхналогій, індывідуальны прадпрымальнік Валерый Цапкала. Як паведамляе nn.by, у групе Бабарыкі 5500 чалавек, у групе Цапкалы — 555. Па словах апошняга, яго выбарчы фонд будзе максімальна магчымым — каля 100 тысяч долараў.
Дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп ужо падалі амаль чатыры дзясяткі чалавек. ЦВК на сваім пасяджэнні ў пятніцу адмовіў у рэгістрацыі адразу 8 ініцыятыўным групам "кандыдатаў пратэсту". Было таксама адмоўлена Мікалаю Статкевічу, "сур'ёзнаму беларусу" Віталю Зялкоўскаму і відэаблогеру Сяргею Ціханоўскаму, які знаходзіцца за кратамі. Групы Аляксандра Лукашэнкі, Алега Гайдукевіча, фермера з Гомельскага раёна Юрыя Ганцэвіча зарэгістравалі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.