Азаранка знялася ў чэрвені з двух турніраў WTA
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (19-ы нумар у рэйтынгу WTA) адклікала заяўкі на два турніры ў чэрвені, піша "Прессбол".
Першы — гэта турнір WTA-500 у Берліне 13-19 чэрвеня. Яго прызавы фонд складае 757 900 долараў. Другі — турнір WTA-250 у Бад-Хомбургу 19-25 чэрвеня. Яго прызавы фонд складае 251 750 долараў.