Аварыя ў Варшаве: сутыкнуліся фуры з Літвы і Беларусі (фота)
Здарэнне адбылося раніцай у суботу, 24 жніўня. Уся дарога была засыпаная прадукцыяй, якую везлі грузавікі.
Як паведамляе тэлеканал TVN24, адзін з літоўскіх грузавікоў стаяў на абочыне, калі яго пратараніла іншая фура з Літвы, якая везла дрэва. З апошнім грузавіком сутыкнулася фура з Беларусі — яна не паспела затармазіць.
У выніку, на дарозе апынулася частка прадукцыі, якую везлі кіроўцы. Прычым з першага грузавіка рассыпаліся белыя пластыкавыя мячыкі. Рух на ажыўленай трасе быў часткова спынены.
Дарэчы, кіроўцы аказаліся цвярозыя.


Нагадаем, што напярэдадні у Польшчы пад Сувалкамі перавярнулася фура, якой кіраваў беларус. З месца здарэння мужчына, які быў у стане алкагольнага ап'янення ўцёк і яго паліцыянты затрымалі толькі праз тры гадзіны.
Фота — TVN24