Аварыя на МКАД: у легкавіка “Ліфан” сарвала дах (фота)

Сур’ёзная аварыя адбылася на мінскай кальцавай аўтадарозе ў раёне аквапарка: легкавы аўтамабіль “Ліфан” сутыкнуўся з аўтамабілем МАЗ дарожнай службы. Здарэнне сёння адбылося прыкладна ў 11.40.

Малады чалавек на легкавіку ехаў па МКАД з боку вуліцы Ціміразева ў кірунку праспекта Пераможцаў і, едучы па другой паласе, сутыкнуўся з МАЗам. Апошні быў пазначаны патрэбнымі дарожнымі знакамі.

Сутыкненне з грузавіком мела цяжкія наступствы як для легкавой машыны, так і для самога кіроўцы “Ліфана”: у аўто сарвала дах, а шафёр трапіў у лякарню з адкрытай чэрапна-мазгавой траўмай.

Цяпер ідзе высвятленне абставінаў аварыі, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на ДАІ Цэнтральнага РУУС Мінска.