Аўтаслесар скраў машыну, якую павінен быў рамантаваць

47-гадовы мінчанін звярнуўся з міліцыю па факце выкрадання аўтамабіля. Мужчына паведаміў, што вырашыў адрамантаваць свой “Форд” 1992 года выпуска, але пайшоў не ў прафесійны аўтасервіс, а да знаёмага ўмельца. 20-гадовы аўтаслесар узяўся за працу, аднак забраць сваю машыну ў прызначаны тэрмін гаспадар не змог — рамонтнік знік разам са старэнькім аўто.

Машыну знайшлі на штрафстаянцы, куды яна трапіла пасля ДТЗ, удзельнікам якога стаў злодзей-аўтаслесар. Як высветлілася, малады чалавек раней ужо меў судзімасці за крадзяжы і ўгон аўто. Цяпер яму пагражае да сямі гадоў турны, паведамляюць “Мінск-Навіны”.