Аўтамабіль збіў раварыста каровай

У Чэрыкаве зранку 3 жніўня адбылося трагікамічная аўтааварыя. Як паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў, 62-гадовы кіроўца "Фальксвагена" наехаў на карову. Ад удару карова павалілася на 80-гадовага раварыста, які праязджаў міма.

Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў пенсіянер-раварыст 5 жніўня памёр у шпіталі.

Фота: news.uvaga.by