Асуджаны мужчына, які памылкова атрымаў у банку валюту
Прысуд быў агучаны судом Цэнтральнага раёна Мінска.
31-гадовы мінчук быў асуджаны за "махлярства ў асабліва буйным памеры" на пяць гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці з адтэрміноўкай выканання пакарання на тры гады.
Як паведамляе БелаПАН, у лістападзе 2012 года мужчына набыў у аддзяленні аднаго з банкаў у сталіцы 6300 еўра, а пасля папрасіў касірку памяняць яму грошы на буйнейшыя купюры. Касірка гэта зрабіла, але памылкова выдала кліенту не 6300, а 24500 еўра. Мужчына грошы забраў і пайшоў.
Калі асоба мінчука стала вядомая, яму прапаноўвалі вярнуць грошы, аднак зрабіў ён гэта толькі пасля распачынання крымінальнай справы.
Фота — AFP