Аштрафавалі інваліда, якога "затрымалі" работнікі хуткай дапамогі

У Светлагорску аштрафавалі на 300 тысяч рублёў інваліда першай групы Юрыя Ляшэнку за пікет пратэсту, які мясцовыя ўлады па сутнасьці сарвалі. Ён толькі зранку вярнуўся ў горад з лячэння за мяжой і амаль адразу апынуўся ў судзе, дзе яго прызналі вінаватым у несанкцыянаванай акцыі перад райвыканкамам, інфармуе Радыё Свабода.

Як паведамляла Еўрарадыё, грамадскі актывіст, інвалід Юрый Ляшэнка спрабаваў правесці ў Светлагорску пікет 25 лістапада. Улады акцыю не дазволілі, але ён з'явіўся на цэнтральнай плошчы горада. Такім чынам Ляшэнка спадзяваўся звярнуць увагу грамадскасці і ўлад на праблемы інвалідаў. Аднак як толькі мужчына паспрабаваў разгарнуць плакат, яго аператыўна "затрымалі"... работнікі хуткай дапамогі. Актывіста ў літаральным сэнсе аднеслі ў машыну "хуткай" разам з інваліднай каляскай. Ляшэнка апынуўся ў раённай бальніцы, дзе яго апытвала міліцыя і склала адміністрацыйны пратакол.

Інвалід збіраецца абскардзіць прысуд.

Фота — svaboda.org