Арына Сабаленка ўсё ж выступіць на тэнісным турніры ў Маямі
Арына Сабаленка / BestImage
Беларуска Арына Сабаленка ўсё ж згуляе на тэнісным турніры ў Маямі. Пра гэта піша The Tennis Letter.
Аднак спартоўка абмяжуе свае кантакты з прэсай.
Беларуска стартуе з другога раўнда ў пятніцу. Яе саперніцай стане пераможца пары Паўла Бадоса — Сімона Халеп.
Сёння стала вядома пра самагубства яе бойфрэнда былога хакеіста Канстанціна Кальцова. Пасля гэтай весткі імя Сабаленка знікла з афіцыйнага раскладу трэніровак, а паведамленні пра яе ўдзел у сацсетках былі выдаленыя.