Арсень Яцанюк палічыў прыезд Уладзіміра Пуціна ў Крым правакацыяй

"Гэта робіцца з мэтай правакацый. Мы лічым гэты акт знаходжаннем замежнага прэзідэнта на тэрыторыі ўкраінскай дзяржавы, бо Крым — гэта тэрыторыя Украіны", — перадае ВВС словы Яцанюка.



Акрамя таго, кіраўнік украінскага ўрада выказаў здагадку, што 9 траўня магчымыя розныя правакацыі на мерапрыемствах, прымеркаваных да дня Перамогі. Ён звярнуўся ў праваахоўныя органы з патрабаваннем узмацніць меры бяспекі.



Пуцін выказаў намер прысутнічаць на ўрачыстасцях 9 траўня ў Севастопалі. Плануецца, што ён прыляціць у крымскі горад пасля парада Перамогі ў Маскве. Пуцін павінен прыняць парад караблёў Чарнаморскага флоту і паветраны парад расійскай авіяцыі. Напярэдадні каля 40 баявых самалётаў, а таксама верталёты армейскай авіяцыі былі перебазаваныя з тэрыторыі Расійскай Федэрацыі ў Крым.



Фота — Reuters