"Арэшнік" будзе размешчаны на тэрыторыі Беларусі да канца года — Вальфовіч

Аляксандр Вальфовіч

Аляксандр Вальфовіч / "Ваяр"

Расійскі ракетны комплекс "Арэшнік" будзе размешчаны на тэрыторыі Беларусі да канца года. Пра гэта журналістам заявіў дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч.

Цяпер, паводле яго, вядзецца тэхнічная праца, вызначаюцца месцы для базавання ракет.

Вальфовіч не назваў дакладную колькасць "Арэшнікаў", якую плануюць размясціць у Беларусі. Аднак ён сказаў, што "нават адзінкавыя ўзоры гэтага ўнікальнага комплексу стрымаюць вар'яцкія планы некаторых палітычных кіраўнікоў на Захадзе".

У канцы лістапада 2024 года Лукашэнка хваліў расійскі комплекс "Арэшнік" і прапанаваў Пуціну размясціць у Беларусі дзсяць такіх комплексаў. Напрыканцы траўня 2025-га ўкраінская разведка заяўляла, што ў Беларусі няма ні расійскай ядзернай зброі, ні "Арэшніка".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.