Арцём Шуманскі знайшоў новую каманду
Арцём Шуманскі ў ЦСКА / pfc-cska.com
Арцём Шуманскі знайшоў новую каманду і не ў Еўропе. Беларускі футбаліст падпісаў кантракт з маскоўскім ЦСКА. Ён дзейнічае да лета 2029 года.
Шуманскаму 19 гадоў. Ён — гулец нацыянальнай зборнай Беларусі. Раней нападаючы выступаў за БАТЭ. Пасля гуляў за "Арыс" на Кіпры.
Расійскія журналісты пішуць, што сума трансферу — паўтара мільёна еўра. У месяц футбаліст будзе зарабляць 30 тысяч долараў.