Apple адмяніла блакаванне акаўнтаў і дадаткаў беларускіх iOS-распрацоўнікаў
Паведамленне Apple аб блакаванні / Еўрарадыё
Apple зняла блакаванне з беларускіх iOS-распрацоўшчыкаў, якое было ўведзена "з-за санкцый". Кампанія разаслала лісты з выбачэннямі за памылковае блакаванне.
5 лютага распрацоўшчыкі атрымалі лісты ад Apple, у якіх гаварылася, што інфармацыя аб іх юрасобах "цалкам супадае з дадзенымі адной або некалькіх краін, у дачыненні да якіх прымяняюцца абмежаванні і якія знаходзяцца ў Кансалідаваным спісе ўрада ЗША альбо ў спісе асоб, якія падпадаюць пад санкцыі якога-небудзь іншага ўрада, альбо ў спісе падсанкцыйных рэгіёнаў".