Англійскі футбольны фан напісаў на надмагіллі пра нелюбоў да Глеба (фота)

Брытанскае выданне The Telegraph публікуе незвычайную гісторыю футбольнага фаната Джэфа Коэна, які настолькі не любіў беларускага футбаліста Аляксандра Глеба, што пра гэта напісалі на яго надмагіллі. На помніку памерлага брытанца былі выгравіраваныя словы: “Джэф Коэн ніколі не каціраваў Глеба”.

Помнік з такім пасланнем усталяваў на магіле бацькі яго сын, Говард Коэн. Ён абавязаны бацьку сваёй любоўю да футбольнага клуба “Арсенал”, за які пэўны час выступаў Глеб. Таму ён і вырашыў адлюстраваць меркаванне нябожчыка пра гульнёвыя якасці беларускага спартсмена, паведамляе by.tribuna.com