Анатоль Лябедзька заявіў, што гатовы абмяняць сябе на сына-палітвязня

Анатоль Лябедзька / Еўрарадыё
Палітык Анатоль Лябедзька заявіў, што гатовы паехаць у Беларусь і сесці ў турму замест свайго сына Арцёма. Пра гэта дарадца Святланы Ціханоўскай паведаміў у эфіры DW.
Лябедзька адзначыў, што Арцём фактычна сядзіць толькі за тое, што ён сын апазіцыйнага палітыка. Ён заявіў, што гатовы набраць 10 фігурантаў "чорнага спісу" рэжыму Лукашэнкі і паехаць з імі ў Беларусь, калі за гэта адпусцяць палову палітвязняў, у тым ліку і яго сына.
Арцёма Лябедзьку затрымалі ў сакавіку 2023 года і абвінавацілі ў "фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання". У жніўні таго ж года яму прысудзілі 3 гады і 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Сваёй віны палітвязень на судзе не прызнаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.