Аляксандра Сасновіч вылецела з US Open
Аляксандра Сасновіч / skysports.com
Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч цалкам завяршыла выступы на Адкрытым чэмпіянаце ЗША (US Open).
Раней нашая суайчынніца прайграла ў першым жа раўндзе адзіночнага разраду.
У парным разрадзе ёй пашанцавала крыху больш: у дуэце з расіянкай Камілай Рахімавай яна дайшла да другога круга. Аднак там яны саступілі чэшска-іспанскаму тандэму Марыі Боўзкавай і Сары Сарыбес-Торма — 4:6, 1:6.